Уільям Джаксан (;  — ) — англійскі святар, біскуп Лонданскі (1633—1646), архібіскуп Кентэрберыйскі (1660—1663).

Джаксан вывучаў у Оксфардзе юрыспрудэнцыю, але ў выніку зрабіўся святаром. Пры каралі Карле I ён атрымаў месца біскупа Лонданскага, адначасова займаючы шэраг свецкіх пасад. У 1646 годзе, падчас грамадзянскай вайны, кантраляваны пурытанамі парламент адмяніў пасады біскупаў. Джаксан з’ехаў у Глостэршыр, дзе жыў як прыватная асоба. Падчас рэстаўрацыі Сцюартаў Джаксан быў пастаўлены архібіскупам Кентэрберыйскім і ў гэтай якасці ўдзельнічаў у каранацыі Карла II. У хуткім часе здароўе Джаксана, ужо вельмі старога, пачало слабець, і ў 1663 годзе ён памёр, прабыўшы архібіскупам меней за тры гады.