Мікалай Паўлавіч Вырко (нар. , в. Краснае, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне будаўніцтва аўтамабільных дарог. Кандыдат тэхнічных навук (1970), прафесар (1986).

Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у 1962 годзе. У 1967–2016 у Беларускім тэхналагічным універсітэце, прафесар кафедры транспарту лесу, у 1984–2000 – загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па аптымізацыі канструкцый лесавозных дарог і па дарожна-будаўнічых матэрыялах. Аўтар падручнікаў «Дарожнае грунтазнаўства з асновамі механікі грунтоў» (1977, з І. І. Леановічам) і «Сухапутны транспарт лесу» (1987).

Творы Механика земляного полотна. Мн., 1975 (разам з І. І. Леановічам); Эксплуатация автомобильных дорог и организация дорожного движения. Мн., 1988 (у сааўтарстве).

Літаратура

Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Дарожнае будаўніцтва