Народны дэпутат Украіны — асоба, абраная ў склад Вярхоўнай Рады Украіны на дэпутацкі мандат.

Асноўныя палажэнні аб парадку выбараў, правах і абавязках дэпутатаў вызначаюць артыкулы 76-81 Канстытуцыі Украіны.

Званне народнага дэпутата з указаннем парадкавага нумара склікання Вярхоўнай Рады Украіны захоўваецца за ім пажыццёва, за выключэннем датэрміновага спынення яго паўнамоцтваў.

У складзе Вярхоўнай Рады — чатырыста пяцьдзясят народных дэпутатаў, якіх абіраюць на аснове агульнага, роўнага і прамога выбарчага права тайным галасаваннем.

Гл. таксама Недатыкальнасць

Спасылкі Закон Украіны «Про вибори народних депутатів України», сайт Вярхоўнай Рады Украіны, 9 чэрвеня 2013. Праверана 9 ліпеня 2013 . Закон Украіны «Про статус народного депутата України», сайт Вярхоўнай Рады Украіны, 9 чэрвеня 2013. Праверана 9 ліпеня 2013 . Праграма «ДОРОГІ ДЕПУТАТИ» ад 13 красавіка 2015 года .

Катэгорыя:Вярхоўная Рада Украіны

Катэгорыя:Дзяржаўны лад Украіны