Жан Батыст П’ер Антуан дэ Манэ Ламарк (Jean-Baptiste Pierre Antoine de Monet, Chevalier de Lamarck; 1 жніўня 1744 — 18 снежня 1829) — французскі вучоны-прыродазнавец, стваральнік цэласнай тэорыі развіцця жывога свету. Член Парыжскай АН (1783).

Біяграфія У 1772—1776 у Вышэйшай медыцынскай школе ў Парыжы.

Прафесар Музея прыродазнаўчай гісторыі.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па эвалюцыі жывога свету, распрацоўцы класіфікацыі і сістэматыкі раслін, палеанталогіі, зоапсіхалогіі.

Увёў падзел жывёл на пазваночных і беспазваночных, тэрмін «біялогія», апісаў шмат відаў выкапнёвых і сучасных арганізмаў.

Ламарк быў першым біёлагам, які паспрабаваў стварыць стройную і суцэльную тэорыю эвалюцыі жывога свету (Тэорыя Ламарка).

Катэгорыя:Біёлагі Францыі