Інфармацыйнае агенцтва «Sputnik» () — расійскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае 10 лістапада 2014 года. На 2016 год падавала агляды, навіны і рэпартажы на 37 мовах, у тым ліку на беларускай з 2015 года. У 2015 г. радыёвяшчанне ажыццяўлялася ў 34 краінах.
Станам на 2016 год, 37 мовамі падачы інфармацыі былі: англійская, абхазская, азербайджанская, арабская, армянская, асецінская, беларуская, в’етнамская, хіндзі, іспанская, грузінская, дарыйская (Афганістан), дацкая, італьянская, карэйская, кітайская, курдская, кыргыская, латышская, нарвежская, нямецкая, партугальская, польская, пуштунская, персідская, руская, румынская (у Малдове), сербская, таджыкская, турэцкая, узбекская, урду, фінская, французская, чэшская, шведская і японская.
Sputnik Беларусь
Сайт радыё «Sputnik Беларусь» запрацаваў 15 снежня 2014 года У 2015 годзе пачалася падача навін і рэпартажаў на беларускай мове.
У 2014 годзе першы офіс агенцтва размясціўся ў Мінску па вуліцы Якуба Коласа, д. 50, корп. 1. Станам на 2022 год, офіс размяшчаецца ў Мінску па адрасе вуліца Камуністычная 86..
Спасылкі RSS-паток навін Sputnik Беларусь
Катэгорыя:Інфармацыйныя агенцтвы Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Расіі Катэгорыя:Радыёвяшчальныя арганізацыі Катэгорыя:Міжнародныя радыёстанцыі Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Радыёстанцыі на рускай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі на англійскай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі на нямецкай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі на французскай мове Катэгорыя:Члены Еўрапейскага радыёвяшчальнага саюза