Баро́ўка — рака ў Чэрыкаўскім і Клімавіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лабжанка (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,97 ‰.
Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Баровая Чэрыкаўскага раёна, вусце за 2 км на поўнач ад вёскі Сінеж Клімавіцкага раёна. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. На працягу 7,5 км каналізаваная (вёска Баровая — 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Гута Клімавіцкага раёна).
Каля ракі населеныя пункты Баровая, Майскі (Чэрыкаўскі раён), Дубравіца, Гута, Сінеж (Клімавіцкі раён).
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Лабжанкі