Іхтамнет (ад рус. Их там нет — іх там няма) — рускамоўны мем і неалагізм, які ўзнік праз пастаяннае адмаўленне Расіяй сваёй вайсковай прысутнасці ў гібрыдных войнах супраць асобных краін і, перш за ўсё, — падчас інтэрвенцыі ў Крыме і ў канфлікце на ўсходзе Украіны. У СМІ тэрмін набыў папулярнасць і стаў агульнай назвай кадравых расійскіх вайскоўцаў без знакаў распазнання, якія бяруць удзел у баявых дзеяннях за мяжой. Упершыню паняцце «іхтамнет» у гісторыі сучаснай Расіі было сфармулявана прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным 5 сакавіка 2014 года на прэс-канферэнцыі ў адказ на пытанне аб прыналежнасці вайскоўцаў, якія ажыццяўлялі ваенную аперацыю на тэрыторыі Крыма. Ён заявіў, што расійскіх салдат там нямаПутин: "В Крыму нет российских солдат. Это самооборона Крыма". Пазней тэзіс аб адсутнасці расійскіх войскаў паўтораны Пуціным і аб удзеле расійскіх войскаў ва ўзброеным канфлікце на ДанбасеПрезидент РФ: российских войск на Украине нет. Гл. таксама Ветлівыя людзі
Спасылкі Ихтамнет: волонтери розсекретили кадрових російських військових на Донбасі (фото) Катэгорыя:Мемы Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны