Саскія Эскен (), прозвішча пры нараджэнні Хофер (; нар. 28 жніўня 1961, Штутгарт) — нямецкі палітык, сустаршыня СДПГ (з 2019 года).

Біяграфія Праграміст з Бадэн-Вюртэмберга, член СДПГ з 1990 года, належыць да левага крыла сацыял-дэмакратаў.

Пачынала палітычную кар’еру з муніцыпальнага ўзроўню — з’яўляючыся замужняй жанчынай і маці трох дарослых дзяцей, прадстаўляла інтарэсы бацькоў у горадзе Кальв, з 2012 па 2014 гады займала пасаду намесніка кіраўніка зямельнага бацькоўскага савета Бадэн-Вюртэмберга. З 2013 па 2015 гады працавала намесніцай кіраўніка паўночна-заходняга аддзялення СДПГ. Дэпутат Бундэстага з 2013 года, у 2017 годзе ізноў прайшла ў парламент, хоць і займала ў партыйным спісе перадапошняе месца. У 2018 годзе ўваходзіла ў рабочую групу партыі на перамовах аб фармаванні кааліцыйнага ўрада.

6 снежня 2019 года атрымала 76 % галасоў дэлегатаў з’езда СДПГ у Берліне па выніках выбораў кіраўніцтва партыі і разам з Норбертам Вальтэр-Бор’янсам, якога падтрымалі 90 %, заняла пасаду сустаршыні СДПГ. 11 снежня 2021 года на з'ездзе партыі была зноў абрана сустаршынёй партыі разам з Ларсам Клінгбейлам.

Спасылкі

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Германіі Катэгорыя:Старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Катэгорыя:Члены бундэстага Германіі