«Belgischer Rundfunk» («BRF») () — бельгійскі грамадскі радыё- і тэлевяшчальнік, які выпускае праграмы на нямецкай мове. «Belgischer Rundfunk» існуе як незалежная радыёстанцыя з 1977 года, хаця вытокі грамадскага радыё на нямецкай мове ў Бельгіі бяруць свой пачатак з 1945 года. У цяперашні час «BRF» транслюе тры радыёканалы. З 1999 года ён таксама мае і тэлеканал.
Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1977 годзе Катэгорыя:Радыёстанцыі на нямецкай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлеканалы на нямецкай мове Катэгорыя:Эйпен Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Бельгіі