Сярге́й Аляксандравіч Гусачэ́нка (нар. , Мінск, БССР, СССР) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, тэлевядучы, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 2006 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Падчас вучобы стажыраваўся ў ШвецыіБеларускі інтарэс у Швэцыі: СМІ — Радыё Свабода, 17.08.2012, супрацоўнічаў з рознымі выданнямі, у тым ліку з «Нашай Нівай»Сябар Эйсмантаў пайшоў на павышэнне, у Акадэміі кіравання фізік замяніў камуніста: пяць фактаў аб пяці прызначэнцах — Наша Ніва, 22.05.2018.

З 2005 года працаваў рэдактарам Белтэлерадыёкампаніі. У 2007—2013 гадах працаваў спецыяльным карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам, з 2013 года — загадчыкам аддзела палітычных аглядальнікаў, з 2015 года — намеснікам галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі, з 2017 года — дырэктарам галоўнай дырэкцыі Біяграфія на афіцыйным сайце БТРК .

З 2018 года — намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі.

Прапагандысцкая дзейнасць Займаў пасаду намесніка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь падчас масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствамі.

Займаўся дыскрэдытацыяй і ачарненнем праціўнікаў рэжыму ЛукашэнкіБТ пра «паханоў, браткоў, хайп, жыцьцё па законе, а не па паняцьцях» — Радыё Свабода, 31.05.2020«Ёсць такая прафесія — ілгаць штовечар»: на старонцы дыктара БТ з’явіліся крытычныя допісы — Наша Ніва, 10.02.2016БТ сьцьвярджае, што Міністэрства фінансаў ЗША адыграла ролю ў выкрыцьці «справы „Белгазпрамбанку“» — Радыё Свабода, 22.06.2020, ачарненнем беларускай дыяспарыПонятная политика. Выпуск 55. Как диаспоры продают Беларусь. «Прекрасное» далёко  — Беларусь 1, 22.03.2021Понятная политика. Выпуск 59. Белорусские диаспоры. Продолжение. Атака на своих  — БТ, 19.04.2021, ачарненнем украінскага Еўрамайдана 2013—2014 гадоў і антыўкраінскай прапагандай, распаўсюдам ілжывай інфармацыі пра дзейнасць пасольства Швецыі ў Беларусі на чале з паслом Стэфанам Эрыксанам.

Міжнародныя санкцыі 21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза, Гусачэнка «на пасадзе намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, дзяржаўнага тэлебачання, аўтара і вядучага штотыднёвага прапагандысцкага тэлешоу „Галоўны эфір“ ахвотна даваў беларускай грамадскасці ілжывую інфармацыю пра вынікі выбараў, пратэстаў і рэпрэсій, якія здзяйсняюцца дзяржаўнымі ўладамі. Ён нясе непасрэдную адказнасць за тое, як дзяржаўнае тэлебачанне прадстаўляе інфармацыю пра сітуацыю ў краіне, аказваючы падтрымку ўладам, у тым ліку Лукашэнку»COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — , 21.06.2021. 6 ліпеня да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 7 ліпеня 2021 года Гусачэнка трапіў у санкцыйны спіс Швейцарыі, а 2 снежня — і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі.

У маі 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Гусачэнкі, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС.

Асабістае жыццё Жонка — Вольга Макей, палітычная аглядальніца БТОльга Макей и Сергей Гусаченко — вместе в эфире и в жизни — СБ. Беларусь сегодня, 10.05.2019. Аляксандр Лукашэнка падараваў на вяселле Гусачэнкі і Макей мех бульбыЛукашэнка падарыў вядучым БТ на вяселле мех бульбы ФОТАФАКТ — Наша Ніва, 29.08.2017.

Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991) Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС