thumb|Дэманстрацыя ў Маракайба (16 лютага 2014) Пратэ́сты ў Вэнэсуэ́ле ў 2014 годзе () — масавыя пратэсты і дэманстрацыі супраць сацыялістычнага ўрада прэзідэнта Нікаласа Мадуры, выкліканыя высокім узроўнем злачыннасці і хранічным дэфіцытам асноўных тавараў. Віна за гэта была ўскладзеная на эканамічную палітыку венесуэльскага ўрада з яго строгім кантролем цэн3, з-за чаго інфляцыя дасягнула аднаго з найвышэйшых паказчыкаў у свеце, а ў краіне назіраецца суцэльная недастача прадуктаў і іншых тавараў. Прэзідэнт Мадура, аднак, абвясціў, што супраць яго ўрада вядзецца «эканамічная вайна», у прыватнасці абвінаваціў капіталізм. Незадаволеныя грамадзяне адказалі пратэстамі па ўсёй краіне; у выніку сутычак з’явіліся ахвяры, параненыя і затрыманыя.
thumb|Студэнцкая дэманстрацыя з патрабаваннем адстаўкі Нікаласа Мадуры Першыя пратэсты супраць злачыннасці пачаліся ў студзені 2014 годзе пасля таго, як актрыса і былая Міс Венесуэла Моніка Спір з мужам былі забітыя 6 студзеня ў машыне, у якой у гэты момант знаходзілася і іх пяцігадовая дачка. У лютым адбыўся яшчэ адзін эпізод са спробай згвалтавання студэнткі ва ўніверсітэцкім кампусе Сан-Крыстобаля, які вывеў на вуліцы студэнтаў; гэтыя пратэсты перакінуліся і на іншыя гарады, дзе да іх далучыліся лідары апазіцыі. Студэнцкія пратэсты супалі са святкаваннем двухсотгоддзя бітвы пад Ла Вікторыяй 12 лютага 1814 года падчас Венесуэльскай вайны за незалежнасць, у якой прыхільнікі незалежнасці ва ўмовах недахопу ўзброеных сіл выдавалі зброю студэнтам і семінарыстам. Таму гэтая дата таксама адзначаецца як Нацыянальны дзень моладзі.
Пратэсты 2014 года атрымалі назву «Венесуэльскай вясны» паводле аналогіі з Арабскай вясной.
Прычыны У Венесуэле і суседніх краінах высокі паводле сусветных стандартаў узровень карупцыі. З часу першага апублікавання берлінскай НДА Transparency International (TNI) індэксу ўспрыняцця карупцыі Венесуэла стала займала ў ім апошнія месцы (напрыклад, у 2008 годзе — 158-я з 180 краін, найгоршая ў Амерыцы пасля Гаіці; у 2012 годзе — у дзясятцы найгоршых краін разам з Бурундзі, Чадам і Гаіці) і ў рэйтынгу 2013 года знаходзілася на 160-м месцы з 175. Паводле звестак TNI, найбольш карумпаванымі ў Венесуэле з’яўляюцца паліцыя, суды і парламент.
Эканамічная палітыка венесуэльскага ўрада спрычыніла найвышэйшы ўзровень інфляцыі ў свеце і значны дэфіцыт прадуктаў і іншых тавараў. У краіне не стае, напрыклад, туалетнай паперы, цукру, малака, кавы. Прэзідэнт Мадура ж лічыць прычынай гэтага «эканамічную вайну» супраць яго кабінета.
У 2013 годзе Венесуэла правяла дэвальвацыю ўласных грошай. У краіне не стае цвёрдай валюты для сплаты пазыкаў. Урад вінны найбуйнейшай прыватнай кампаніі «Empresas Polar», якая займаецца харчовай вытворчасцю, 463 мільёны долараў ЗША, з-за чаго прадпрыемства не можа разлічыцца з замежнымі пастаўшчыкамі. Замарожаны галоўны чыгуначны праект краіны, бо Венесуэла не мае 7,5 мільярдаў долараў і вінаватая Кітайскай чыгунцы $500 мільёнаў. З пачатку 2014 года такія міжнародныя авіякампаніі, як Air Canada, Air Europa, American Airlines і United Airlines, прыпынілі дзейнасць у Венесуэле, паколькі яе запазычанасць склала 3,3 мільярды долараў.
Манетарная палітыка ўрада прывяла да таго, што ў краіне не хапае лекаў і іншых медыкаментаў. Венесуэльскі ўрад перастаў публікаваць медыцынскую статыстыку ў 2010 і не выдзяляе дастатковых сродкаў на медыцыну; па прызнанні ўрачоў, 9 з 10 вялікіх шпіталяў маюць толькі 7% неабходных медыкаментаў, а прыватныя ўрачы паведамляюць, што «незлічоная колькасць» пацыентаў памірае ад лёгка вылечных хвароб толькі з-за «эканомікі, што коціцца ўніз».
Кожную 21 хвіліну ў Венесуэле забіваюць чалавека. За першыя два месяцы 2014 года ўжо загінулі каля 3000 чалавек, што на 10% больш за мінулагодні аналаг і на 500% больш ад часу прыходу да ўлады Уга Чавеса. Пасля забойства актрысы і былой Міс Венесуэлы Монікі Спір з мужам у пачатку студзеня на вачах у іх пяцігадовай дачкі брытанскі тэлеканал «Channel 4» назваў Венесуэлу «адной з найнебяспечнейшых краін свету, у якой пры прэзідэнцтве Уга Чавеса расквітнела злачыннасць, і падчас узброеных рабаванняў часта ўчыняюцца забойствы». Колькасць загінулых за мінулае дзесяцігоддзе супастаўная з колькасцю ахвяр у Іракскай вайне.
Падзеі 8 студзеня 2014 года пасля таго, як стала вядома пра забойства Монікі Спір і яе былога мужа, у сталіцы Венесуэлы Каракасе пачаліся пратэсты. 23 студзеня апазіцыйныя палітыкі Леапольда Лопес і Марыя Карына Мачада распачалі кампанію па пазбаўленні Мадура пасады пад назвай La Salida (Сыход). Яны заклікалі дабіцца сыходу прэзідэнта шляхам грамадзянскіх пратэстаў і запрасілі да ўдзелу ў акцыях студэнтаў.
4 лютага студэнты Андскага ўніверсітэта пратэставалі супраць неабароненасці і спробы згвалтавання студэнткі. На наступны дзень іх падтрымалі студэнты ўніверсітэта Алехандра Гумбальта, яшчэ праз дзень — каталіцкага ўніверсітэта Тачыры. Пасля затрыманняў да акцый падтрымкі далучыліся іншыя ўніверсітэты.
12 лютага адбыўся агульнанацыянальны страйк, які прайшоў у 38 гарадах краіны і быў прымеркаваны да 200-годдзя Дня моладзі і бітвы пад Ла Вікторыяй. Пасля спробы паліцыі разагнаць дэманстрацыі і выкарыстання зброі пратэсты сталі разгарацца. Першым загінулым пратэстоўцам стаў Васіль Дакоста, забіты стрэлам у галаву. Пазней у гэты ж дзень у Каракасе былі забітыя яшчэ адзін пратэстовец Роберт Рэдман і адзін праўрадавы актывіст. Прэзідэнт Мадура абвінаваціў у гібелях «фашысцкія групоўкі» і апазіцыйнага лідара Леапольда Лопеса.
Спасылкі
Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў Венесуэле Катэгорыя:XXI стагоддзе ў Венесуэле Катэгорыя:Пратэсты 2014 года