Феадор Фелікс Конрад Лі́нен (; 6 красавіка 1911, Мюнхен — 6 жніўня 1979, там жа) — нямецкі біяхімік. Праводзіў фундаментальныя даследаванні метабалізму тлустых кіслот і халестэрыну ў арганізме. Разам з Конрадам Блохам лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1964 года «за адкрыцці, якія тычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот».

Біяграфія Феадор Фелікс Конрад Лінен нарадзіўся ў Мюнхене ў сям’і вучонага. У 1930 годзе паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт. Навучаўся на хімічным факультэце. У ліку яго настаўнікаў быў Нобелеўскі лаўрэат прафесар Генрых Віланд. У 1937 годзе абараніў дысертацыю «аб таксічных рэчывах у мухаморы». У гэтым жа годзе, 14 мая, ажаніўся з Евай Віланд, дачкой Генрыха Віланда. Застаўся працаваць ва універсітэце, спецыялізуючыся ў галіне біяхіміі.

Ад прызыву ў войска быў вызвалены па стане здароўя.

З 1942 года займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1947 годзе становіцца дацэнтам, а ў 1953 годзе — прафесарам біяхіміі Мюнхенскага універсітэта.

У 1964 годзе, разам з Конрадам Блохам, атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.

Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1962)Feodor Lynen , Лонданскага каралеўскага таварыства (1975)Lynen; Feodor (1911—1979) .

Узнагароды Памятны медаль Лібіха (1955) Медаль Каруса Леапольдзіны (1961) Медаль Ота Варбурга (1963) Прэмія стагоддзя (1964) Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1964) Pour le Mérite (1971) Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва» (1972)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Біяграфія Феадора Лінена на сайце Нобелеўскага камітэта Нобелеўская лекцыя Феадора Лінена

Катэгорыя:Члены Гётынгенскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Баварскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна Катэгорыя:Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта