Бая́рка — рака ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Лашанка (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 77,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 ‰. Пачынаецца каля вёскі Саломенка, вусце ля вёскі Лаша. На працягу 4,4 км каналізаваная (ніжэй вытоку да вёскі Пяслі).
Літаратура
Республика Беларусь. Гродненская область. Гродненский район: карта. Гродно: план / Ред. Г. Г. Науменко.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 10 000 экз.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Нёмана)