Апошняе наступленне — назва контрнаступлення Узброеных Сіл Эфіопіі і іх саюзнікаў падчас Тыграйскага канфлікту, дадзеная прэм’ер-міністрам краіны Абіем Ахмедам. Спроба прасоўвання аказалася правальнай, і ініцыятыва хутка перайшла да праціўніка.
Абстаноўка Летам 2021 года «Сілы абароны Тыграя» ў ходзе аперацыі «Алула» выбілі войскі праціўніка з Усходняга Тыграя, а таксама захапілі некаторыя раёны ў Амхара. У жніўні—верасні прасоўванне мяцежнікаў прыпынілася. Ні адзін з бакоў не рабіў актыўных дзеянняў.
Ход падзей Актывізацыя ўрадавых сіл пачалася 8 кастрычніка, калі эфіопская армія разгарнула наступленне уздоўж усёй лініі фронту ў рэгіёнах Тыграй і Амхара. Спачатку ўрадавыя сілы і іх саюзнікі здзейснілі серыю наземных нападаў, падтрыманых дронамі і авіяцыяй. Баявыя дзеянні сканцэнтраваліся ў раёнах Паўночны Вола і Паўночны Гандар у рэгіёне Амхара, у асноўным вакол гарадоў Вегельтэна, Вургеса і Аро. Ваенна-паветраныя сілы Эфіопіі здзейснілі бамбардзіроўкі пазіцый праціўніка ў дадзенай вобласці.
У 10-х чыслах сутыкненні фіксаваліся ў раёнах гарадоў Дэсэ, Мерса, Гашэна, якія ляжаць на стратэгічна важных аўтатрасах. Інтэнсіўныя баі адбываліся таксама пад горадам Чыфра ў штаце Афар. Афарскі Чыфра і амхарскі Вучалі паўстанцы абстрэльвалі з цяжкіх артылерыйскіх гармат, у ходзе якіх загінулі каля 30 мірных жыхароўПовстанцы Тыграя убили на севере Эфиопии 30 мирных жителей.
У перыяд з 18 па 22 кастрычніка 2021 года ўрадавая авіяцыя здзейсніла серыю авіяўдараў па горадзе Мэкэле. У ходзе бамбардзіровак 4 чалавекі загінулі, яшчэ 9 чалавек атрымалі раненніTGHAT, A compilation of the verified list of civilian victims from different sources .
Першы час бамбардзіроўкі адмаўляліся афіцыйнымі ўладамі, але пазней урад прызнаў, што авіяцыя здзейсніла серыю налётаў на горад. Як паведаміла Ethiopian Press Agency, авіяўдары былі нанесены па сродках масавай інфармацыі і камунікацыйным абсталяванні, якім карысталіся паўстанцамі. Са слоў прадстаўніка НФВТ Гетачу Рэда, мэтай нападаў з’яўляліся мірныя жыхары. Ён адзначыў, што 18 кастрычніка (панядзелак), дзень першай бамбардзіроўкі, з’яўляецца рынкавых днём у Мэкэле, што цягнула за сабой навалу людзей на кірмашах.
20 кастрычніка ВПС атакавалі мястэчка Агбе. Налёт быў здзейснены на склад цяжкай артылерыі САТ. Гэтая бамбардзіроўка адбылася ў той час, калі ўрадавая армія знаходзілася пад ціскам паўстанцаў у раёне Дэсэ.
Пад Дэсэ тыграйцам атрымоўваецца трымаць абарону і нават контратакаваць. Тут дзейнічалі падраздзяленні з рэгіёну Арома і апалчэнцы «Фано». Паміж імі ў апошні час з’явіўся шэраг рознагалоссяўAFP, 3 June 2021: 'It was a war': Ethnic killings cloud Ethiopia's election buildup. Сітуацыю пагаршалі актывізацыя групоўкі «Фронт вызвалення Арома» і паразы праўрадавых атрадаў пад ДэсэBrookings, 9 August: Dangerous trends in Ethiopia: Time for Washington’s tough loveDaily Nation (Kenya), 17 October 2021: Ethiopia: Tigray Fighters Vow to End Abiy's 'Final Offensive'. Эфіопская армія паспрабавала аслабіць ціск праціўніка за кошт авіяналётаў на Агбу і Мэкэле, але гэта не прынесла якіх-небудзь станоўчых вынікаў для сіл пад Дэсэ.
26 кастрычніка вайскоўцы федэральнай арміі паспрабавалі пакінуць свае пазіцыіMereja, 26 October 2021: ከ10 በላይ የኦሮሞ ጦር መኮንኖች በአማራ ልዩና ፋኖ ተረሸኑ። ልክ እንደ ኮ/ል መንግስቱ መጨረሻ ጊዜያቶች ጦሩን ማን እንደሚመራው ሁሉ ለማወቅ ያስቸግራል ተባለ።. Падраздзяленні з Арома і Вобласці Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі пачалі адступацьIG News (Pakistan), 27 October 2021: Renewed battles between the Ethiopian army and the Amhara militias . Апалчэнцы «Фано», што на дадзеным участку фронту выконвалі функцыі заградатрадаў, паспрабавалі прадухіліць ўцёкі сілавікоў. У ходзе гэтага яны забілі да 10 вайскоўцаў-арома.
28 кастрычніка ўлады аднаўляюць авіяналёты на Мэкэле. Разам з тым авіяцыяй лаялістаў быў знішчаны навучальны цэнтр НФВТ у Май Цэбры, а таксама буйны вытворчы аб’ект у горадзе Адва. Нападам з паветра падвергліся таксама аб’екты тэлекамунікацыйнай інфраструктуры ТыграяВ результате удара ВВС Эфиопии по целям в столице Тыграя погибли 10 человек.
Аднак сітуацыя пачала складвацца не на карысць уладаў. У канцы кастрычніка САТ самі перайшлі ў наступленне. Пасля некалькіх зруйнавальных удараў, абарона Узброеных сіл Эфіопіі пачала рассыпацца. Вынікамі сталі захоп Дэсэhttps://www.theguardian.com/world/2021/oct/30/ethiopia-tigrayan-forces-seize-strategic-town-in-amhara-region, Камбольчы і пагроза акружэння двух рэгулярным дывізій, якія паспешліва адступілі да Адыс-Абебы. Разам з тым, тысячы вайскоўцаў здаліся ў палон. Сярод захопленых іх быў і камандзір 91-й пяхотнай дывізіі Тадэсе АндэлеТэлеграм-канала «Рэсентымент» ад 14:18 1 лістапада 2021. Урадавая армія апынулася дэмаралізаванай і страціла каля 250 адзінак ваеннай тэхнікіПост Тэлеграм-канала «Рэсентымент» ад 14:14 1 лістапада 2021.
Наступствы 1 лістапада стала вядома, што сілы САТ злучыліся з атрадамі Арміі вызвалення арома. 2 лістапада, у сувязі з контрнаступленнем баевікоў, урад Эфіопіі аб’явіў надзвычайнае становішча тэрмінам на шэсць месяцаў . Паўстанцы разгарнулі актыўнае прасоўванне ў бок Адыс-АбебыMoneycentral, 10 November 2021: Dangote Cement’s $500m Ethiopia Plant at Risk as War Escalates. У гэты час фіксавалася, што структура кіравання ўрадавых войскаў павалілася, і на фронце пачаўся хаос.
Зноскі
Катэгорыя:2021 год у Эфіопіі Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт Катэгорыя:Бітвы Эфіопіі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Кастрычнік 2021 года