Сярэ́дняя спецыя́льная адука́цыя — узровень асноўнай адукацыі, накіраваны на развіццё асобы навучэнца, курсанта, атрыманне імі спецыяльнай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, які завяршаецца прысваеннем кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочага з сярэдняй спецыяльнай адукацыяйКодэкс Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі, арт. 186.

У Беларусі адпаведнае навучанне дае сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова (ССНУ) — каледж (іншыя формы ССНУ, такія як — прафтэхвучылішчы, прафесійныя ліцэі і прафесійна-тэхнічныя каледжы выключаны з заканадаўства ў 2022 г.)Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі, арт. 191Асноўныя змены ў Кодэкс аб адукацыі.

Адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэалізуюцца ў 223 установах адукацыі, у тым ліку 9 — прыватнай формы ўласнасці (штогадовы прыём і выпуск — больш за 33 тыс. чалавек, падрыхтоўка ажыццяўляецца па 158 спецыяльнасцях)Прафесійна-тэхнічная і сярэдняя спецыяльная адукацыя.

Літаратура

Катэгорыя:Сярэдняя адукацыя Катэгорыя:Прафесійная адукацыя