Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў — грамадскае аб’яднанне Беларусі, заснаванае ў 1921 годзе. Да 18 ліпеня 1955 года мела назву Саюз паляўнічых Беларусі. З 17 ліпеня 2006 года падпарадкоўваецца ўраду. Бярэ ўдзел у Міжнароднай канфедэрацыі рыбацкага спорту. На на долю таварыства прыпадае каля 11 мільёнаў гектараў ці 65 % плошчы ўсіх паляўнічых угоддзяў краіны. Зараз у склад таварыства ўваходзяць 6 абласных і 107 раённых арганізацыйных структур, на якіх працуе каля 600 чалавек. У красавіку 2021 года на пасаду старшыні таварыства быў абраны Ігар Шуневіч.
Па стане на 1 студзеня 2020 года ў шэрагах таварыства знаходзіцца амаль 75 тысяч чальцоў, з іх паляўнічых — каля 40 тысяч.
Задачы Паводле Статуту задачамі таварыства з’яўлюецца:
вядзенне паляўнічай і рыбалоўнай гаспадарак; ладжанне гаспадарак у арандаваных паляўнічых і рыбалоўных угоддзях дзеля стварэння сябрам таварыства ўмоваў для палявання і рыбалоўства; навучанне грамадзян правілам палявання і рыбалоўства; спрыянне ўраду ў ажыццяўленні міжнародных прыродаахоўных пагадненняў; ладжанне паляўнічай сабакагадоўлі.
Дзейнасць Паводле Статуту таварыства ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:
правядзенне спаборніцтваў па стральбе, кіналогіі і рыбалоўству, семінараў па падрыхтоўцы адпаведных суддзяў і трэнераў, стварэнне зборных стралкова-паляўнічых, рыбалоўных і кіналагічных дружынаў; падтрыманне кармавых, гнездавых і ахоўных умоваў для дзікіх жывёл, зарыбленне арандаваных рыбалоўных угоддзяў; ладжанне палявання і рыбалоўства ў арандаваных паляўнічых і рыбалоўных угоддзях; папярэджанне захворванняў дзікіх жывёл, ахова арандаваных паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў ад браканьераў; падрыхтоўка грамадзян да здачы экзамена для атрымання дзяржаўнага пасведчання на права палявання; здабыча, закуп і продаж пушніны, мяса дзікіх жывёл, паляўнічых трафеяў, рыбы, лекавых раслін, грыбоў, ягад і паляўніча-рыбалоўнага рыштунку; будаванне стрэльбішч, стралковых стэндаў, вальераў і штучных нор; стварэнне музеяў і майстэрняў паляўніча-рыбалоўнага, кіналагічнага рыштунку і адпаведных сувеніраў, як і крамаў і кіёскаў для адпаведнага гандлю; стварэнне зверагадоўчых, трусагадоўчых і птушкагадоўчых ферм, гадавальнікаў дзікіх жывёл і паляўнічых сабак, рыбагадавальнікаў ды інкубацыйных цэхаў; улік паляўнічых сабак і лоўчых птушак, правядзенне выстаў, вывадак, палявых выпрабаванняў і спаборніцтваў паляўнічых сабак; правядзенне экзаменаў інструктараў, трэнераў і суддзяў па паляўнічай сабакагадоўлі; правядзенне спаборніцтваў на найлепшага егера, найлепшы паляўнічы трафей, найлепшы паляўніча-рыбалоўны выраб, фотаздымак і кінафільм; выданне бюлетэняў, зборнікаў, брашур, буклетаў, плакатаў, улётак, як і выпуск кінафільмаў аб прыродаахове; забеспячэнне ўдзелу гульнявых дружын і суддзяў, гульцоў і трэнераў таварыства ў міжнародных спаборніцтвах; узнагароджанне за вядзенне паляўнічай і рыбалоўнай гаспадарак ды прыродаахову; падарожніцкае прадпрымальніцтва; супраца з паляўніча-рыбалоўнымі таварыствамі іншых краін; прыцягненне грамадзян да палявання, рыбалоўства і падарожніцтва; правядзенне даследніцкіх нарадаў пра паляванне, рыбалоўства і падарожніцтва; заснаванне сродкаў масавай інфармацыі.
Кіраўніцтва
З’езд. Склікаецца раз у 5 год. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 прадстаўнікоў. Абірае старшыню па прапанове ўрада пры згодзе прэзідэнта. Савет. Абіраецца З’ездам. Збіраецца штогод. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 удзельнікаў. Вядзе зносіны з іншымі ўстановамі, ладзіць выкананне пастаноў З’езда. Управа. Абіраецца Саветам па прапанове старшыні. Склікаецца штоквартал. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 удзельнікаў. Вядзе рахункі і ажыццяўляе гаспадарчыя дамовы таварыства. Рэвізійная камісія. Абіраецца З’ездам. Збіраецца штогод. Назірае за выкарыстаннем грошай установамі таварыства.
Старшыні таварыства Аляксей Андрэевіч Сяргееў (1956—1958) Мікалай Іванавіч Насекайла (?—2003) Ігар Мікалаевіч Сураков (2003—2006) Іван Баляслававіч Каросцік (2006—2011) Юрый Іванавіч Шумскі (2011—2021) Ігар Анатолевіч Шуневіч (з 2021)
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі