«Суперсямейка» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2004 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2005) у намінацыях «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм» і «Найлепшы гукавы мантаж».

Сюжэт Па сюжэце, члены сям’і супергерояў валодаюць звышнатуральнымі здольнасцямі і адносна лёгка спраўляліся з сусветным злом. Сям’я ўжо адышла ад вялікіх спраў і лічыць за лепшае жыць непрыкметным жыццём звычайных зямлян.

Але аднойчы ім даводзіцца зноў апрануць прагумаваныя касцюмы супергерояў (а для гэтага трэба тэрмінова скінуць лішнія кілаграмы) і ў чарговы раз выратаваць чалавецтва ад таямнічага злыдня.

Беларускае агучванне Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA.

Ролі агучвалі: Андрэй Мілюхін, Алеся Леснікава, Ян Жандараў, Каміла Бачышча, Зміцер Давідовіч, Наталля Кот-Кузьма, Сяргей Жбанкоў, Святлана Цімохіна і іншыя.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2004 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг