«Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары» () — мастацкі фільм 2018 года рэжысёра Раду Жудэ.

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт Юная мастачка Мар’яна Марын аднаўляе гістарычныя падзеі 1941 года, падчас якіх румынскі ўрад пры дапамозе арміі арганізаваў этнічную чыстку на Усходнім фронце. Фільм — свайго роду новая рэдакцыя працы Ханны Арэнт пра банальнасць зла. Пры дапамозе гадараўскай бескампраміснай формы аповеду, фільм дэманструе, што да варварства прыводзіць не толькі здзяйсненне жорсткіх учынкаў — каб зрабіць чалавека варварам, часам досыць усяго толькі сумлення, якое маўчыць.

Акцёрскі склад Яана Якаб Аляксандру Дабіжа Алекс Богдан Ілінка Маналаке Шэрбан Паўлу

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 8 кінаўзнагародамі і яшчэ 15 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Румыніі Катэгорыя:Фільмы Чэхіі Катэгорыя:Фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Балгарыі Катэгорыя:Фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы Раду Жудэ