«Ірына» () — мастацкі фільм 2018 года рэжысёркі .

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт Ірына жыве ў невялікім балгарскім мястэчку і падзарабляе афіцыянткай у кафэ. У дзень, калі яе са скандалам выганяюць з працы, з яе мужам адбываецца няшчасны выпадак. Сям’я Ірыны аказваецца на мяжы галечы. Каб неяк звесці канцы з канцамі, маладая жанчына вырашае стаць сурагатнай маці. Сваркі, бунт, адчай і новае жыццё, якое расце ўнутры, становяцца часткай яе няпростага існавання. Але выпрабаванні, якія выпалі на долю Ірыны, навучаць яе дараваць і любіць.

Акцёрскі склад Марціна Апосталава Хрыста Ушэў Ірыні Жамбонас Касіэл Ноа Ашэр Красімір Докаў

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 16 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы Балгарыі Катэгорыя:Фільмы на балгарскай мове Катэгорыя:Фільмы Надзеі Косевай