І́на Арсе́ньеўна Стаўроўская (, Почап, Бранская вобласць — 30 кастрычніка 2017) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія Скончыла Ленінградскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці (1955).

З 1955 года галоўны інжынер, дырэктар Баранавіцкага хлебакамбіната, з 1969 года старшыня Баранавіцкага гарвыканкама, з 1973 года першы сакратар Баранавіцкага гаркама КПБ.

З 1980 па 1985 год — міністр харчовай прамысловасці Беларускай ССР.

Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981 года, абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га і 9-га скліканняў.

Літаратура

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Міністры харчовай прамысловасці БССР Катэгорыя:Старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Першыя сакратары Баранавіцкага гаркама КПБ Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ