«Лайтэр» () — анімацыйны фільм амерыканскай студыі «Pixar», прэм’ера якога адбылася 17 чэрвеня 2022 года. Прыквел мультфільма «Гісторыя цацак».

У беларускі пракат фільм не выйшаў з-за байкоту буйных кінакампаній, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну.

Сюжэт Мультфільм распавядае пра гісторыю маладога касманаўта База Лайтэра. Ён, апынуўшыся са сваім камандзірам і камандай на варожай планеце, спрабуе знайсці шлях дадому праз прастору і час, адначасова сутыкаючыся з пагрозай бяспекі Сусвету.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2022 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове