«Беларускі эканамічны часопіс» — спецыялізаванае эканамічнае выданне (Мінск); заснаванае ў 1997 годзе. Уключанае ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Перыядычнасць выхаду часопіса — 4 нумары ў год.
Гісторыя Стварэнне ў 1997 годзе «Беларускага эканамічнага часопіса» было накіравана на развіццё нацыянальнай навуковай школы Беларусі.
З моманту яго заснавання выданне ўдзельнічала ў многіх праектах ПРААН (праграмы развіцця ААН), што спрыяла ўмацаванню яго рэпутацыі як аднаго з вядучых навукова-практычных выданняў у Беларусі. Як толькі з’явілася магчымасць пашырэння дыялогу і правядзення розных мерапрыемстваў пад эгідай часопіса, пачалі стварацца ўласныя праекты.
Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Урад Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2003 года«Беларускі эканамічны часопіс» становіцца самастойным праектом ПРААН // AFN — «Агенцтва фінансавых навін» (Беларусь), 27 сакавіка 2003 пачалі рэалізацыю праекта «Развіццё дыялогу па найважнейшых напрамках сацыяльна-эканамічнай палітыкі» у межах «Беларускага эканамічнага часопіса». Выканаўцам праекта быў прызначаны БДЭУ. Прыкладна ў гэты ж час быў адкрыты сайт часопіса«Беларускі эканамічны часопіс» — у Інтэрнэце // «Эканамічная газета» (Беларусь), красавік 2004, размешчаны ў паддамене сайта БДЭУ.
Тэматыка часопіса Выданне асвятляе розныя тэмы, пачынаючы ад публікацый аналітычных матэрыялаў аб ходзе пераўтварэнняў у краіне, аб выніках фундаментальных і прыкладных даследаванняў эканамічных рэформаў, аб структурнай перабудове прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сферы паслуг, да публікацый аб даследаваннях развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы краіны ў межах яе інтэграцыі ў сусветную сістэму.
Адным з аспектаў развіцця часопіса можна лічыць яго стаўленне да маладых навукоўцаў, аспірантаў і дактарантаўКарта СМІ Расіі . Выдавецтва ідзе ім насустрач і публікуе вынікі іх даследаванняў, арганізоўвае конкурсы навуковых прац па пэўных тэматыках і праводзіць розныя навукова-практычныя канферэнцыі.
За час свайго існавання ў часопісе выдаваліся працы вядучых навукоўцаў-эканамістаў і спецыялістаў-практыкаў з Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Украіны, Польшчы, Літвы.
Асноўныя рубрыкі часопіса Пытанні тэорыі, стратэгіі і тактыкі эканамічных рэформаў; Сусветная эканоміка; Навукова-інавацыйная палітыка; Эканоміка прамысловасці; Сацыяльна-эканамічныя праблемы; Страхаванне; Эканамічная гісторыя; У дапамогу эканамічнай адукацыі; Эканоміка-матэматычныя метады.
Заснавальнікі часопіса Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ) Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (НДЭІ)Інфармацыя на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта часопіса.
Спасылкі
Катэгорыя:Эканамічныя часопісы