Парыжскі політэхнічны інстытут () — французская дзяржаўная эксперыментальная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Агульная характарыстыка Установа, якая аб’ядноўвае 6 вядучых вышэйшых інжынерных школ Францыі, была створана 31 мая 2019 года на базе політэхнічнага інстытута, заснаванага яшчэ ў 1794 годзе.
Парыжскі політэхнічны інстытут аб’ядноўвае: Парыжскую політэхнічную школу, Нацыянальную вышэйшую школу перадавых тэхналогій, Нацыянальная школа мастоў і дарог Нацыянальную школу статыстыкі і эканамічнага адміністравання, Нацыянальную вышэйшую школу тэлекамунікацый і інш.
З-за статусу інстытута як эксперыментальнай установы, установы-кампаненты пакуль захоўваюць сваю юрыдычную самастойнасць.
15 верасня 2020 года Інстытут сумесна з HEC Paris заснаваў даследчы цэнтр штучнага інтэлекту Hi! PARIS.
Спасылкі Афіцыйны сайт установы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Францыі