Караль Рафал Грабоўскі (; 23 студзеня 1778 — 29 лістапада 1857) — дзяржаўны служачы, памешчык.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Даленга». Сын Феліцыяна Грабоўскага, пружанскага павятовага маршалка (1795—1798).

Падкаморы пружанскі, пружанскі апеляцыйны суддзя (1826), лідскі апеляцыйны суддзя (1837).

Уласнік маёнтка Планты. У 1826 г. купіў невядома ў каго Вялікае Мажейкава.

Пахаваны каля касцела ў в. Ішчална, на магіле пастаўлены высокі гранітны абеліск.

Ад Караля Рафаіла Грабоўскага маёнтак перашоў да ягонага сына Станіслава, які ня маючы сваіх нашчадкаў, перадаў маёнтак сваім сестрам — Тэадозіі Аскерка і Францішцы Верашчака. У выніку сямейнай дамовы 1923 г. дзядзінец у 6000 га. быў падзелены між Аскеркамі і Верашчакамі ў прапорцыі 15/36 да 21/36. Вялікае Мажэйкава заступілі ВерашчакіГісторыя Вялікага Мажэйкава.

Дзеці У шлюбе з Касыльдай з Цяльшэўскіх (1818—1892) меў дзяцей: Станіслаў (каля 1840—1917Андрэй Раствароўскі. Зямля, якой ужо не ўбачыш. Фрагменты ўспамінаў). Не пакінуў нашчадкаў Тэадозія (каля 1840—1884), у шлюбе з Аляксандрам Аскеркам (1830—1911); Касыльда (нар. каля 1840), у шлюбе з Сымонам Скірмунтам (1835—1902); Францішка (нар. каля 1840), у шлюбе з Стэфанам Каралем Верашчакам (1841—1923); Марыя (нар. каля 1840), у шлюбе з Баляславам Скарбак-Важынскім.

Катэгорыя:Падкаморыі пружанскія