Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк (, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2021). Генерал-маёр міліцыі (2023)Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоена Дзмітрыю Карзюку.
Біяграфія Нарадзіўся 6 лістапада 1971 года ў Мінску.
У 1989—1991 гадах служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
У органах унутраных спраў з 1993 года. У верасні 1993 года быў прыняты на службу інспектарам дарожна-патрульнай службы 3-га матарызаванага ўзвода асобнага батальёна ДПС ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Затым служыў камандзірам узвода, з 1996 па 2002 гады — камандзірам асобнай роты ДПС УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У 2001 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі БеларусьКорзюк Дмитрий Михайлович.
Па лістапад 2006 года ўзначальваў аддзел ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
З лістапада 2006 па студзень 2008 года — начальнік аддзела ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі УУС адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска.
Са студзеня 2008 года па май 2016 года — начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МГБ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
26 мая 2016 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі БеларусьНовым кіраўніком ДАІ стаў Дзмітрый Карзюк.
25 кастрычніка 2021 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі БеларусьДзмітрый Карзюк назначаны намеснікам міністра ўнутраных спраўУказ Президента Республики Беларусь от 25 октября 2021 года № 418 «О Д. М. Корзюке».
2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Карзюка ў амерыканскі санкцыйны спіс. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады.
Хобі Гуляе ў аматарскай хакейнай камандзе.
Узнагароды медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні» , медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені, медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені, медаль «За бездакорную службу» І ступені.
Крыніцы
Катэгорыя:Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Генерал-маёры міліцыі (Беларусь)