Павія́ны (Papio) — род вузканосых малпаў сямейства мартышкападобных Вядомы з пліяцэну (каля 5 млн. гадоў назад) Азіі і Афрыкі. Пашыраны ў Афрыцы. Жывуць у саваннах, саваннавых лясах у камяністых мясцовасцях, трымаюцца вялікімі статкамі. Маюць складаную іерархію адносін. Таксанамія Род павіяны (Papio) Павіян анубіс, Papio anubis Гамадрыл, Papio hamadryas Гвінейскі павіян, Papio papio Бабуін, Papio cynocephalus Papio cynocephalus cynocephalus Papio cynocephalus ibeanus Papio cynocephalus kindae Мядзведжы паіян, Papio ursinus Papio ursinus ursinus Papio ursinus griseipes Papio ursinus raucana 1 від (дрыл — P. leucophaeus) у Чырвонай кнізе МСАП. Апісанне Даўжыня цела самцоў да 110 см, хваста да 71 см, маса да 54 кг; самкі ўдвая меншыя. Морда доўгая, за што іх называюць сабакагаловымі малпамі. Надброўі і іклы моцна развітыя. Поўсць доўгая, пераважна шэрых адценняў, у самцоў часта ўтварае грыву. Сядалішчныя мазалі вялікія, ярка афарбаваныя. Усёедныя. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці. Лабараторныя жывёлы.

Літаратура

Катэгорыя:Мартышкавыя