Руслан Анатольевіч Касыгін (нар. , г. Ялта) — беларускі ваенны, генерал-маёр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся 28 ліпеня 1968 года ў горадзе Ялта Крымскай вобласці Украінскай ССРБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У 1985—1989 гадах вучыўся ў Чалябінскім вышэйшым танкавым камандным вучылішчы імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка па спецыяльнасці «Камандная тактычная танкавых войскаў». Пасля заканчэння вучобы быў накіраваны для праходжання далейшай службы ў 264-ы танкавы полк 193-й танкавай дывізіі 5-й гвардзейскай танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі.
У 1989—2001 гадах прайшоў пасады ад камандзіра танкавага ўзвода да намесніка начальніка базы 193-й танкавай дывізіі (пазней — 193-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі). У 2001 годзе паступіў на камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі, які скончыў з адзнакай у 2003 годзе па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная сухапутных войскаў».
У 2003—2007 гадах праходзіў службу на розных пасадах у галоўным аператыўным упраўленні Генеральнага штаба Узброеных Сіл. У 2007 годзе быў прызначаны начальнікам аператыўнага аддзела-намеснікам начальніка штаба Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
У 2009 годзе накіраваны для навучання на факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі, які скончыў у 2011 годзе з адзнакай і залатым медалём па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і ваеннае кіраванне».
З ліпеня 2011 года па верасень 2014 года праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка 1-га аддзела 1-га ўпраўлення, начальніка чацвёртага ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба.
У верасні 2014 года прызначаны начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генштаба, а ў маі 2016 года стаў начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
7 ліпеня 2020 года ўзначаліў галоўнае разведвальнае ўпраўленнеАлександр Лукашенко провел кадровые перестановки в руководстве Вооруженных Сил . 28 ліпеня 2023 года звольнены ў запас па ўзросцеУказ Президента Республики Беларусь от 28 июля 2023 года № 233 «О Р. А. Косыгине». Генерал-маёр запасу.
Працаваў памочнікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік».
Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інфармацыйна-аналітычная работа ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання».
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Барысаўскай гарадской акругі № 63. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
Сям'я Жанаты, мае дачку і сына.
Спасылкі Косыгин Руслан Анатольевич на сайте МА РБ.
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Чалябінскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча