«Ранга» () — амерыканскі анімацыйны фільм студый «Blind Wink», «GK Films» і «Nickelodeon Movies» 2011 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2012) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Сюжэт Ранга — хамелеон, які жыве ў тэрарыуме і лічыць сябе героем, якому, нажаль, ніяк не выпадае праявіць сваю бясстрашнасць. Але калі ён неспадзявана аказваецца ў мястэчку Бруд, у яго з’яўляецца такая магчымасць.

Ранга аб’яўляе сябе змагаром за справядлівасць і пачынае паводзіць сябе як шэрыф на Дзікім Захадзе. Ён яшчэ не ведае, што быць «добрым хлопцам» у гэтых краях не самая зайздросная доля.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2011 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ганс Цымер