Універсітэт Французскай Палінезіі () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаны ў Французскай Палінезіі.
Агульная характарыстыка Створаны 29 мая 1987 года, універсітэт першапачаткова называўся Французскім Ціхаакіянскім універсітэтам і быў падзелены на два кампусы: адзін быў размешчаны ў Новай Каледоніі (цяпер Нова-Каледонскі ўніверсітэт), а другі — на Таіці. 31 мая 1999 года гэтыя два кампусы сталі самастойнымі ўстановамі. Сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Папеэтэ.
Кампус вучэбныя карпусы навукова-даследчыя лабараторыі канферэнц-залы, відэазалы, камп’ютарныя кабінеты, лінгафонны кабінет бібліятэка з прыкладна 45 000 кніг інтэрнат з 72 пакоямі, у якіх жывуць пераважна студэнты з аддаленых астравоў студэнцкі рэстаран і буфет спартыўная зала скаладром
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Таіці