Міхаіл Паўлавіч Бястужаў-Румін (; 23 мая [4 чэрвеня] 1801, Кудрошкі, цяпер Ніжагародская вобласць — 13 ліпеня 1826, ) — дзекабрыст, адзін з кіраўнікоў Васількоўскай управы Паўднёвага таварыства і паўстання Чарнігаўскага палка.Бястужаў-Румін Міхаіл Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1994. – Т.2. - С. 177.Бястужаў-Румін Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, 1996. – Т.3. - С. 420.Василенко, В. Е. М. П. Бестужев-Рюмин. — Ленинград : Лениздат, 1966. Киянская Оксана. Декабристы. Москва: Молодая гвардия, 2015. - С. 131-164.

Біяграфія З дваран. З 1816 жыў у Маскве. Атрымаў дамашнюю адукацыю. У 1818 паступіў юнкерам на службу ў Кавалергардскі полк, з сакавіка 1820 - у лейб-гвардыі Сямёнаўскім палку. Пасля паўстання гэтага палка (кастрычнік 1820) і яго расфарміравання пераведзены ў снежні 1820 у Палтаўскі пяхотны полк, які з 1823 размяшчаўся ў Бабруйскай крэпасці. Падпаручнік (май 1824).

У 1828 прыняты ў Паўднёвае таварыства дзекабрыстаў. Сумесна з Сяргеем Мураўёвым-Апосталам узначальваў Васількаўскую ўправу Паўднёвага таварыства, разам з ім і інш. распрацаваў Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823 года. Перапісваў і распаўсюджваў «Рускую праўду» П. І. Песцеля — праграмны дакумент Паўднёвага таварыства.

У 1824–25 вёў перагаворы з прадстаўнікамі польскага Патрыятычнага таварыства (кантакт быў наладжаны праз графа Аляксандра Хадкевіча) пра сумесныя дзеянні, паводле папярэдняга пагаднення дзекабрысты гатовы былі прызнаць незалежнасць Польшчы, пры гэтым "палякі маглі разлічваць на Гарадзенскую губернію, частку Віленскай, Мінскай і Валынскай губерній", польскае таварыства гатовы было прызнаць уладу паўднёвай дырэкторыі і пачаць паўстанне разам. Але ў пачатку 1825 года перамовы з Патрыятычным таварыствам узяў пад свой кантроль Павел Песцель, які выступаў супраць незалежнасці Польшчы і на гэтым кантакты спыніліся.

Садзейнічаў аб'яднанню Таварыства з'яднаных славян з Паўднёвым таварыствам і кіраваў створанай «Славянскай управай».

Быў сааўтарам двух планаў паўстання ў Белай Царкве. Прыхільнік ліквідацыі самадзяржаўя, знішчэння царскай сям'і і ўстанаўлення рэспублікі. Уваходзіў у штаб паўстання Чарнігаўскага пяхотнага палка (29.12.1825—3.1.1826), з Сяргеем Мураўёвым-Апосталам склаў рэвалюцыйны Катэхізіс і адозву да народа. 3 студзеня 1826 арыштаваны на полі бою. Дастаўлены ў Магілёў, дзе 13–14 студзеня яго дапытваў начальнік штаба 1-й арміі К. Ф. Толь. 15 студзеня адпраўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Паводле прыгавору Вярхоўнага крымінальнага суда павешаны. Пахаваны на востраве Галадай (цяпер востраў Дзекабрыстаў).

Спасылкі