Манге́йм () — горад у Германіі, трэці (пасля Штутгарта і Карлсруэ) па велічыні горад у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
Гісторыя Вёска Mannenheim упершыню ўспамінаецца ў Лоршскім кодэксе пад 766 годам. У 1607 годзе паселішча атрымала гарадскія правы. Пазней быў пабудаваны цяперашні гістарычны цэнтр горада ў форме падковы, з палацам, перпендыкулярнымі вуліцамі, якія дзялілі горад на квадратныя кварталы, адсюль і назва цэнтра Квадраты. У 1720 годзе ў Мангейм з Гайдэльберга была перанесена рэзідэнцыя пфальцкіх курфюрстаў, такім чынам горад атрымаў палітычнае значэнне. У XVIII стагоддзі быў пабудаваны Мангеймскі палац у стылі барока, адзін з буйнейшых замкаў Еўропы.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Адукацыя Мангеймскі ўніверсітэт Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія папулярнай музыкі
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Альберт Ладэнбург (1842—1911) — нямецкі хімік-арганік. Франчэска Лебрэн (1756—1791) — нямецкая спявачка, (сапрана), піяністка і кампазітар італьянскага паходжання. . Альберт Шпеер (1905—1981) — дзеяч Трэцяга рэйха. Рыхард Крафт-Эбінг (1840—1902) — нямецкі псіхіятр, сексолаг. Іаган Баптыст Крамер (1771—1858) — брытанскі піяніст і кампазітар германскага паходжання. Іаган Якаб Гекель (1790—1857) — нямецкі заолаг і іхтыёлаг.
Крыніцы
Спорт У Мангейме праходзіў чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2010 года. У Мангейме два футбольных клуба. Футбольны клуб «Вальдгоф» папулярней за «Мангейм», але апошні тытулаваней. Футбольны клуб «Мангейм» у 1949 годзе стаў чэмпіёнам Германіі.
Катэгорыя:Гарады Бадэн-Вюртэмберга