Андрэй Мікалаевіч Бекетаў (26 лістапада [8 снежня] 1825, Алфер’еўка, Саратаўская губерня — 1 ліпеня 1902, Шахматава, Маскоўская губерня) — расійскі батанік, педагог, арганізатар і папулярызатар навукі, грамадскі дзеяч, батанік (марфолаг, сістэматык, батанік-географ). Заснавальнік геаграфіі расліннасці ў Расіі. Заслужаны прафесар, ардынарны прафесар і рэктар Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Член-карэспандэнт (1891) і ганаровы член (1895) Пецярбургскай акадэміі навук. Таемны саветнік (з 1879 года).

Бацька паэтэсы, пісьменніцы і перакладчыцы К. А. Красновай, паэткі і перакладчыцы М. А. Бекетавай, перакладчыцы А. А. Кубліцкай-Піётух. Дзед паэта А. А. Блока, брат М. М. Бекетава.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці