Рэймскі ўніверсітэт (), поўная афіцыйная назва Шампань-Ардэнскі ўніверсітэт Рэймса () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэймс.

Агульная характарыстыка Нягледзячы на тое, што ўніверсітэт у Рэймсе мае даўнія карані, ён існуе ў сваім сучасным выглядзе з 1 студзеня 1967 года. Першы Рэймскі ўніверсітэт быў створаны ў 1548 годзе кардыналам Шарлем дэ Гізам, які канфліктаваў з Папам Паўлам III. Універсітэт закрылі ў 1793 годзе падчас Вялікай французскай рэвалюцыі.

Факультэты Літаратуры і гуманітарных навук Эканамічных, сацыяльных і кіравальных навук Права і палітычных навук Дакладных і прыродазнаўчых навук Фізкультуры і спорту Медыцыны Фармакалогіі Аданталогіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Рэймс