«Ігла» — савецкі мастацкі кінафільм 1988 года. Першая паўнаметражная рэжысёрская праца Рашыда Нугманава, знятая на кінастудыі «Казахфільм» паводле сцэнарыя Аляксандра Баранава і Бахыта Кілібаева.

Прэм’ера фільма адбылася 16 верасня 1988 года ў Алматы і ў лютым 1989 года ў Маскве. Галоўныя ролі выканалі рок-музыкі — Віктар Цой («Кино») і Пётр Мамонаў («Звуки Му»), для якога гэты фільм стаў дэбютам у якасці кінаакцёра. Карціна з’яўлялася лідарам савецкага пракату 1989 года«Экран и сцена» № 47, 22 ноября 1990, а Віктар Цой па версіі часопіса «Савецкі экран» быў прызнаны найлепшым акцёрам гэтага ж годаЖурнал «Советский экран» № 8, апрель 1990. Расійскі кіназнаўца Аляксандр Паўлаў адносіць фільм да ліку культавых, уключаючы яго ў спіс 120 культавых карцін сусветнага кіноПавлов А. В. Расскажите вашим детям. Сто двадцать три опыта о культовом кинематографе. М.: Высшая Школа Экономики, 2016. С. 93..

У фільме ўпершыню ў СССР была закранута тэма экалагічнай катастрофы Аральскага мора.

У 2010 годзе Рашыд Нугманаў зняў фільм «Іголка Remix» — перамантаваную і дапоўненую версію «Іголкі» з новымі музычнымі кампазіцыямі, графікай і змененым фіналам.

Спасылкі

Новеллизация фильма «Игла» неизвестным автором // russrock.ru «Игла» в энциклопедии «Оружие кино» Рашид Нугманов: Невозможно заменить Виктора Цоя — КультураПортал.ру

Катэгорыя:Фільмы СССР 1988 года Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Віктар Цой