«Труп нявесты» () — амерыканскі анімацыйны фільм студый «Warner Bros.», «Tim Burton Animation Co.» і «Laika Entertainment» 2005 года. Пераможца прэміі «Сатурн» (2006) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм».

Сюжэт Па сюжэце, галоўны герой — малады чалавек Віктар — жыве ў еўрапейскай вёсачцы XIX стагоддзя, пакуль сілы цемры не зацягваюць яго ў Царства мёртвых, дзе жэняць яго з таямнічым Трупам Нявесты.

У гэты ж час яго сапраўдная нявеста Вікторыя чакае свайго жаніха ў свеце жывых. Нягледзячы на тое, што пражыванне ў Царстве мёртвых аказваецца шмат цікавей, чым яго звыклы віктарыянскі лад жыцця, Віктар разумее, што сваё адзінае каханне ён не прамяняе ні на што ні ў адным з альтэрнатыўных міроў.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2005 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дэні Эльфман Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фільмы Ціма Бёртана