«Папялушка» () — амерыканскі рамантычны фэнтэзійны мастацкі фільм студыі «Walt Disney Pictures» 2015 года. Фільм з’яўляецца рэмэйкам дыснееўскага мультфільма 1950 года з той жа назвай. Пераможца прэміі «Сатурн» (2016) у намінацыі «Найлепшы фільм-фэнтэзі».

Сюжэт Жыла-была добрая і прыгожая дзяўчына, з якой здзекавалася яе злая мачаха і прымушала рабіць самую чорную працу. Так яе і звалі — Папялушка.

Беларуская агучка Афіцыйны беларускі пераклад быў падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у лістападзе 2021 года на відэасэрвісе VOKA. Ролі агучвалі: Вераніка Пляшкевіч — Папялушка Лета Глотава — Папялушка (маладая) Крысціна Дробыш — Мачыха Сяргей Жбанкоў — Прынц Георгі Маляўскі — Кароль Аляксандр Вергуноў — Герцаг Марта Голубева — Фея-хросная Аксана Чывялёва — Анастасія Любоў Клок — Дрызэла Яўген Перлін — Капітан Юлія Шпілеўская — Маці Элы Аляксандр Ждановіч — Бацька Элы Андрэй Мілюхін — Каралеўскі глашатай А таксама: Аляксандр Аўчыннікаў, Уладзімір Глотаў, Алег Гарбуз, Наталля Кот-Кузьма, Інга Ісмаілава і Кірыл Лабкоўскі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дыснэеўскія фільмы Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг Катэгорыя:Фільмы ЗША 2015 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2015 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Патрык Дойл Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Экранізацыі твораў Шарля Перо