«Пакахонтас» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Pictures» 1995 года. Пераможца прэміі «Эні» (1995) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Сюжэт Гэта рамантычная гісторыя пра дачку індзейскага правадыра Паўхатана — высакародную дзяўчыну Пакахонтас, якая жыла ў поўнай гармоніі з прыродай. Аднойчы ёй прысніўся жахлівы сон, які азначаў набліжэнне кахання. Сон спраўдзіўся: з далёкай Еўропы да амерыканскага берага прыплыў вялікі карабель з загадкавымі бледнатварымі людзьмі, якія шукалі ў Новым Свеце золата. Капітан Джон Сміт і Пакахонтас пакахалі адзін аднаго, але на іх шляху ўстала варожасць белых прышэльцаў і індзейцаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1995 года Катэгорыя:Мультфільмы 1995 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Алан Менкен