Тулузскі ўніверсітэт імя Поля Сабацье () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тулуза.
Агульная характарыстыка Установа таксама вядома як 3-ці Тулузскі ўніверсітэт (). Яна была заснавана ў 1969 годзе шляхам перагрупоўкі факультэтаў былога адзінага Тулузскага ўніверсітэта, які быў заснаваны яшчэ ў 1229 годзе. Спецыялізуючыся на дакладных навуках, тэхналогіях, медыцынскіх дысцыплінах і спорце, гэта найбуйнейшы універсітэт у Тулузе з амаль 30 000 студэнтамі. Універсітэт заняў 1-е месца сярод французскіх універсітэтаў, выпускнікі якіх лепш за ўсё знаходзяць працу ў 2013 годзе.
Структура Факультэт навукі і тэхнікі Медыцынскі факультэт Тулуза-Рангей Медыцынскі факультэт Тулуза-Пурпан Факультэт фармацэўтычных навук Факультэт стаматалагічнай хірургіі Факультэт спорту і навук аб руху чалавека Тулузскі тэхналагічны інстытут Тарбскі тэхналагічны інсттут Абсерваторыя
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Тулуза