Фігура Божай Маці — кампазіцыя ў г. Жодзіна Мінскай вобласці, знаходзіцца на ўездзе ў горад з боку Мінска.

Гісторыя У снежні 2017 года пачалося абмеркаванне праекта стварэння на ўездзе ў горад скульптуры Божай Маці, галоўнымі ініцыятарамі якога былі католікі з мясцовай парафііУ ЖОДЗІНА ЎСТАНАВІЛІ ФІГУРУ МАЦІ БОЖАЙ — КАТОЛІКАМ ДАВЯЛОСЯ МАЛІЦЦА ЛЯ ЯЕ АСОБНА. Першапачаткова планавалася яго адкрыццё да дня горада ў 2018 годзе.

У лютым 2018 года быў створаны фонд для адліцця і ўсталёўкі помніка. На рахунак фонду паступіла 243 985 бел. рублёў, з іх каля 65 000 — гэта пералікі арганізацый і жыхароў горада, каля 179 000 — паступлення ад фундатараў.

У снежні 2020 года гатовую фігуру прывезлі на тэрыторыю «БЕЛАЗ». 4 жніўня 2021 былі ўсталяваны гранітныя пліты для пастамента, а 24 жніўня прайшла пробная ўсталёўка фігуры.

19 верасня 2021 года глава мясцовай парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі каля помніка правёў набажэнства.

Апісанне помніка Скульптура адлітыя з бронзы, яе вышыня складае пяць метраў. Каля помніка знаходзіцца памятная табліца.

Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Жодзіна Катэгорыя:Дзева Марыя