Грымюр Хаўконарсан (; нар. 1977) — ісландскі рэжысёр, сцэнарыст, мантажор.
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Ісландыі. Скончыў кінаакадэмію выканаўчых мастацтваў у Празе ў 2004 годзе. Дыпломная праца «Славек — лайно» стала першым фільмам, які атрымаў міжнароднае прызнанне. Карціна атрымала перамогу ў секцыі «Cinefoundation» Канскага кінафестывалю ў 2005 годзе і выйграла прызы на 12-ці кінафестывалях, у тым ліку «Сярэбранага Х’юга» ў Чыкага. Прэм’ера кароткаметражкі «Змаганне» адбылася ў 2007 годзе на фестывалі ў Лакарна. Стужка стала адной з самых паспяховых кароткаметражных карцін у Ісландыі, атрымаўшы 25 фестывальных узнагарод па ўсім свеце.
Катэгорыя:Кінарэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры Ісландыі Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты Ісландыі Катэгорыя:Мантажоры паводле алфавіта Катэгорыя:Мантажоры XXI стагоддзя Катэгорыя:Мантажоры Ісландыі