«Тытан» () — мастацкі фільм 2021 года рэжысёркі Жуліі Дзюкурно. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.

Сюжэт У дзяцінстве Алексія з бацькам патрапіла ў аўтакатастрофу, і лекары ўставілі ёй у чэрап тытанавую пласціну. З тых часоў яна адчувае фізічную цягу да машын. Алексія працуе на выставах у аўтасалонах, дзе выконвае эратычныя танцы, а яе «адносіны» з адным з кадылакаў заходзяць яшчэ далей. Неўзабаве Алексія выяўляе, што фантастычным чынам зацяжарыла. Ёсць у яе і іншы, не менш уражлівы сакрэт — яна серыйная забойца. Алексія вершыць крывавыя расправы з дапамогай падручных прадметаў, не ведаючы жалю, і хаваецца ад усіх, перапрануўшыся ў мужчыну. Ёй удаецца выдаць сябе за нейкага Адрыена, які яшчэ дзіцём знік шмат гадоў таму. Няўцешны бацька зніклага хлопца ахвотна вядзецца на гэты падман.

Акцёрскі склад Агата Русель — Алексія/Адрыен Венсан Ліндон — Венсан Геранс Марылье — Жусцін Бертран Банела — бацька Алексіі

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 11 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2021 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2021 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2021 года Катэгорыя:Фільмы Бельгіі 2021 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Бельгіі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Францыі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Бельгіі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы Жуліі Дзюкурно Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»