Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі — серыя ваенна-палітычных і этнічных канфліктаў паміж федэральным урадам Абія Ахмеда Алі і рознымі рэгіянальнымі групоўкамі, а таксама паміж асобнымі штатамі і народнасцямі.
Перадгісторыя У манархічны перыяд Эфіопія з’яўлялася цэнтралізаванай дзяржавай, дзе дамінаваў этнас амхара. Мелі месца прыгнёт іншых этнічных груп і насаджэнне амхарскай мовы . Пасля грамадзянскай вайны 1974—1991 гадоў да ўлады прыйшоў блок «Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфіопскіх народаў» (у альянсе пануючае становішча займала партыя «Народны фронт вызвалення Тыграя»), пачаўшы перыяд праўлення народа тыграі. Новая ўлада ўстанавіла федэральную сістэму, падзяліўшы краіну на рэгіёны (штаты), дзе канцэнтравалася тая ці іншая народнасць. Тыграі сталі дамінуючай групай і спачатку карысталіся падтрымкай эліт арома і амхара. Паступова іншыя этнасы зноў сталі падвяргацца дыскрымінацыі, што прывяло да страты ўлады НФВТ.
У красавіку 2018 на пасаду прэм’ер-міністра ўступае Абій Ахмед Алі, які ўзяў курс на адмову ад федэралізму і вяртання да цэнтралізаванага кіравання«Последний шанс»: Эфиопия движется к гражданской войне // Газета.ру, Алексей Поплавский, 23 ноября 2020. Па рэгіёнах Аромія У красавіку 2018 года групоўка «Фронт вызвалення Арома», якая вяла баявыя дзеянні з 1970-х, заключае мірнае пагадненне з уладамі. Аднак частка членаў арганізацыі не прызнала дагавор і прадоўжыла ўзброеную барацьбу, стварыўшы «Вызваленчую армію Арома». Да красавіка 2020 года байцы гэтага руху забілі 700 мірных жыхароў.
У 2021 годзе супраць аромскіх баевікоў выступіла 22-я дывізія эрытрэйскай арміі, якая аказвала падтрымку ўладам Эфіопіі. Увосень паўстанцы пераходзяць да актыўных наступальных дзеянняў. 31 кастрычніка яны бяруць Камісі і неўзабаве злучаюцца са сваімі тыграйскімі саюзнікамі блізу Камбольчы.
1 снежня 2024 года бакі дасягнулі мірнага пагаднення.
Самалі У снежні 2016 года пачаліся сутыкненні паміж рэгіёнамі Аромія і Самалі, што стала следствам тэрытарыяльнага канфлікту. 20 красавіка 2017 года прадстаўнікі штатаў падпісалі мірнае пагадненне, але ўжо ў верасні баі аднавіліся.
У кастрычніку 2020-га рэгіён Самалі ўступае ў аналагічны канфлікт з Афарам. Сутыкненні перакінуліся ў тым ліку і на суседнюю дзяржаву Джыбуці.
Вобласць Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі З красавіка па чэрвень 2018 адбываліся баі паміж жыхарамі эфіопскіх зон Гуджы (штат Аромія) і Гедэа (Вобласць Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі), дзе пражываюць аднайменныя аромскі клан і этнічная група. Сутыкненні прывялі да бежанства 800 тысяч чалавек. Урад прымусіў уцекачоў вярнуцца ў свае дамы, нягледзячы на пагрозу для жыцця, часта адмаўляючы ім у доступе да гуманітарнай дапамогі. Супрацьстаянне працягвалася ў перыяд з красавіка па чэрвень 2018 года.
Амхара У чэрвені 2019-га адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў рэгіёне Амхара, у выніку якой былі забіты рэгіянальны прэзідэнт і кіраўнік апарата ўзброеных сіл.
Увесну 2021 года ў горадзе Атае, памежным паміж Ароміяй і Амхара, адбываюцца ўзброеныя сутыкненні паміж амхарцамі і арома.
У пачатку красавіка 2023 года федэральныя сілы ўварваліся ў рэгіён Амхара, каб раззброіць рэгіянальныя ваенізаваныя фарміраванні. 9 красавіка ў гарадах Гондэр, Коба, Сэкота і Велдзія ўспыхнулі пратэсты. Мясцовыя жыхары перакрывалі дарогі і падпальвалі шыны, каб блакаваць рух ваенных калон. Пазней пачаліся ўзброеныя сутыкненні.
Бенішангуль-Гумуз У чэрвені 2019 года пачынаюцца сутыкненні ў Бенішангуль-Гумуз, выкліканыя абаюднымі забойствамі мірных жыхароў з боку апалчэнцаў народнасцяў амхара і гумуз.
22 снежня 2020 года Абій Ахмед правёў перамовы з жыхарамі рэгіёну, а таксама шэрагам службовых асоб, запусціўшы працэс мірнага ўрэгулявання канфлікту. Адначасова пачалося стварэнне камітэта па прымірэнні жыхароў Бенішангуль-Гумуз і Амхара. Да канца лютага 2021 года ў горадзе Гілгіл Белес, сталіцы зоны Мэтэкел, было праведзена некалькі форумаў міру. Федэральны ўрад прыступіў да стварэння «шматэтнічнага апалчэння самаабароны», якое па стане на люты 2021 года налічвала 9000 чалавек. Міліцыя павінна была прадухіляць міжэтнічныя сутыкненні і дапамагаць сілавым структурам у ахове бяспекі грамадзян.
Нягледзячы на гэтыя мерапрыемствы, баі працягваліся.
Тыграй У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй успыхнуў узброены канфлікт паміж партыяй «Народны фронт вызвалення Тыграя» на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Напярэдадні Дэбрэцыан правёў усеагульныя рэгіянальныя выбары ў Савет прадстаўнікоў Тыграя. Аднак яны не былі санкцыянаваны цэнтральным урадам, які адмяніў выбарчую кампанію ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Гэтыя падзеі сталі падставай да пачатку ваенных дзеянняў. У канфлікт у той ці іншай ступені былі ўцягнуты суседнія Эрытрэя, якая падтрымала цэнтральныя ўлады і ўварвалася ў Тыграй, і Судан, якога Эфіопія абвінавачваў у супрацоўніцтве з НФВТ, што прывяло да ўзброеных сутыкненняў на мяжы дзвюх краін.
Кансалідацыя паўстанцаў У жніўні 2021 года лідар НФВТ Дэбрэцыан Гебрэмікаэль і прэс-сакратар Гетачэў Рэда заявілі, што сілы абароны Тыграя вядуць перамовы з ВАА аб супрацоўніцтве ў барацьбе з урадавымі войскамі. Са слоў прадстаўніка Одаа Тарбіі, групоўкі пачалі каардынаваць свае дзеянні і стратэгію. Да канца кастрычніка да перамоваў далучыліся яшчэ некалькі паўстанцкіх груп.
Значна паскорылася фарміраванне кааліцыі пасля злучэнне тыграйскіх і аромскіх паўстанцаў у раёне гарадоў Камісі і Камбольча ў канцы кастрычніка. 5 лістапада было абвешчана аб стварэнні альянсу «Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл» (АФЭФКС).
На момант стварэння АФЭФКС меў у складзе наступныя групоўкі: Народны фронт вызвалення Тыграя Вызваленчая армія Арома Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара Народна-вызваленчы рух Бенішангула Дэмакратычны рух Агаў Народна-вызваленчая армія Гамбелы Дэмакратычная партыя Кімант Самалійскі дзяржаўны супраціў Заяўленай мэтай стала звяржэнне Абія ваеннай сілай або шляхам перамоваў. Затым меркавалася фарміраванне пераходнага ўрада, які павінен правесці выбары.
У гэты час тыграйскія і аромскія баевікі разгортваюць сумеснае наступленне супраць федэральнай арміі.
Крыніцы
Катэгорыя:Войны Эфіопіі