Флюарэсцэ́нцыя (ад назвы мінералу флюарыт; таксама сустракаецца назва «флуарэсцэ́нцыя») — кароткачасовая люмінесцэнцыя. Час затухання не перавышае 10−8 с пасля спынення ўзбуджэння. Узнікае ў выніку спантанных пераходаў узбуджаных атамаў (малекул) у нармальны стан. Апісаў і даследаваў Дж. Г. Стокс.
Спектры флюарэсцэнцыі, яе палярызацыя і кінетыка звязаны са структурай і сіметрыяй малекул, характарам іх узаемадзеяння, залежаць ад канцэнтрацыі раствораў, віду ўзбуджэння і інш.
Выкарыстоўваецца пры вывучэнні структуры крышталёў і эксітонных працэсаў у іх, энергетычных узроўняў малекул, іх структуры і ўзаемадзеянняў і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Люмінесцэнцыя