Урад Вацлава Ластоўскага (пяты, часам называецца як шосты ўрад БНР) — урад БНР, сфармаваны 13 снежня 1919 года Народнай Радай БНР. Праз 3 дні пасля стварэння ўрада яго старшыня Вацлаў Ластоўскі быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі на 2 месяцы.

Кіраўніком канцылярыі Рады Народных Міністраў у 1919—1921 гг. быў Юстын (Юрась) Ластоўскі (1870?—пасля 1931), брат Вацлава Ластоўскага.

Пасля працяглага крызісу 11 кастрычніка 1922 замест Рады міністраў была ўтворана Дзяржаўная калегія на чале з П. Крачэўскім (шосты Урад БНР). 20 красавіка 1923 В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з гэтага органа, і меў месца ўрадавы крызіс, у выніку якога сфармаваўся новы ўрад.

Склад ПасадаІмяВыяваПартыяТэрмін паўнамоцтваўПачатакЗаканчэннеСтаршыня ўрадуВацлаў ЛастоўскіБПСР13 снежня 191920 красавіка 1923Намеснік старшыні, народны міністр юстыцыіАляксандр ЦвікевічБПСФверасень 191823 жніўня 1923Народны міністр замежных спраўЯўген Ладноў?13 снежня 19198 траўня 1921Аляксандр ЦвікевічБПСФтравень 1921кастрычнік 1925Народны міністр фінансаўЯфім БялевічБПСФ13 снежня 1919верасень 1920Аляксандр ВальковічБПСРверасень 19201923Народны міністр унутраных спраўТамаш ГрыбБПСР13 снежня 191910 кастрычніка 1922Дзяржаўны сакратарКлаўдзій Дуж-ДушэўскіБПСР13 снежня 191920 красавіка 1923Дзяржаўны кантралёрЛявон ЗаяцБПСР13 снежня 1919?

Спасылкі

Катэгорыя:Вацлаў Ластоўскі Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1919 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1923 годзе