Бяро́зка, Верхняя Крывіна — рака ў Бешанковіцкім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Крывінка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 330Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (348) км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Пачынаецца з возера Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім раёне. Упадае ў Крывінку на паўднёвы ўсход ад Бешанковічаў паблізу ад вёсак Верхняе Крывіна і Кошчава.
Даліна і абалона невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ па балоце. Рэчышча ад вёскі Буднікі да вёскі Арляны на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8—20 м.
Асноўныя прытокі — рэкі Вітунь (леваруч) і Арлянка (праваруч). У басейне ракі азёры Альшанка, Сянно, Бярозаўскае, Бароўка, Добрына, Сосна і інш. Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі Арляны, Рубеж, Ганкавічы, Буднікі, Крывое Сяло.
Рэжым Бярозкі вывучаўся ў 1926—1934 гадах на гідралагічным пасту Ганкавічы.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Крывінкі Катэгорыя:Рэкі Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна