Лукавец () — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 23 жыхары (2007 год).

Гісторыя У 1830—1840-х гадах у вёсцы была царква. У 1857 годзе пра існаванне царквы ў Лукаўцы ўжо не згадваецца, а сама вёска «пры рэчцы Лукаўчык» мела насельніцтва ў 143 прыхаджаніна абодвух полаў, «беларускага племені» і «памешчыцкага ведамства».

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска Лукавец абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Лукавец не вярнулі БССРТрусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г..

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Хіславіцкага раёна