«На нітцы часу» — кніга паэзіі Валянціны Гіруць-Русакевіч, выдадзеная ў 2018 годзе выдавецтвам «Чатыры чвэрці».
Апісанне Асноўная тэма вершаў — любоў ва ўсім шматгранні гэтага пачуцця: да Радзімы, яе краявідаў і людзей, сваіх каранёў і парасткаў, матчынай мовы, і каханне. І праз усё гэта — роздум пра пражытае і перажытае.
Ацэнкі Паэтычны зборнік «На нітцы часу» вылучаны Мінскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная літаратурная прэмія» па выніках 2018 года ў намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»http://litpremia.by/ru/book/87/ .
Прэзентацыя Прэзентацыі прайшлі 13 чэрвеня 2018 года ў ДУА «Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» і ў Ракаўскай сярэдняй школе (у рамках акцыі «Лета з добрай кнігай»), 22 верасня 2018 года адбылася творчая сустрэча-прэзентацыя ў сельскім клубе-бібліятэцы вёскі Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна, а 25 кастрычніка 2018 года — у Ашмянскай раённай бібліятэцы. Валянціна Гіруць-Русакевіч прэзентавала паэтычны зборнік «На нітцы часу» 9 лютага 2019 года на XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе. Кніга атрымала добрыя водгукі наведвальнікаў.http://litpremia.by/ru/book/87/
Спасылкі http://litpremia.by/ru/book/87/ http://maaspb.by/v-giruc-rusakevich-na-nitcy-chasu/
Катэгорыя:Кнігі 2018 года