Понар () — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельскага паселішча.
Гісторыя У 1746 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтку Віхраны ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1729, воп. 1, спр. 54, с. 253.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска Понар абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Понар не вярнулі БССРТрусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г..
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Хіславіцкага раёна