Іва́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Іванск.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Вяжоўскага сельсавета перададзены вёскі Касмыры і МаргіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Іванскага сельсавета 18 населеных пунктаў. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Альшанскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Казаноўка і Трылесіна), у склад Празямлянскага сельсавета — 2 населеныя пункты (вёскі Зарэчная Слабада і Копцевічы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Акцябрскага пассавета (4 населеныя пункты: вёскі Баяры, Вялікая Вядрэнь, Малая Вядрэнь і Харакова)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 27 кастрычніка 2015 года ў склад сельсавета з Альшанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Арэшанка, Асташова, Вяжоўка і Тарантова)Решение Витебского областного Совета депутатов от 27 октября 2015 г. № 89 Об изменении административно-территориального устройства Чашникского района Витебской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1150 чалавек, з іх 95,5 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 860 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе