Сутыкненні паміж Гуджы і Гедэа — тэрытарыяльны канфлікт паміж жыхарамі эфіопскіх зон Гуджы (штат Аромія) і Гедэа (Вобласць Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі), дзе пражываюць аднайменныя аромскі клан і этнічная група. У ходзе супрацьстаяння загінулі 1725 чалавек. Сутыкненні прывялі да ўцёкаў 800 тысяч чалавек. Урад прымусіў бежанцаў вярнуцца ў свае дамы, нягледзячы на пагрозу для жыцця, часта адмаўляючы ім у доступе да гуманітарнай дапамогі. Канфлікт паміж зонамі працягваўся ў перыяд з красавіка па чэрвень 2018 года.

Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты Катэгорыя:Канфлікты 2018 года